"Мой родны кут, як ты мне мілы..."

21.09.2022

У  рамках правядзення Тыдня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі  “Бараўлянскі дзіцячы сад №3” прайшлі заняткі з мэтай далучэння дашкольнікаў да беларускай мовы і культуры.

 У час занятку   для выхаванцаў старэйшай групы №6 была арганізавала віртуальная  экскурсія па мясцінах, дзе жыў і ствараў свае творы беларускі паэт і пісьменнік Якуб Колас.

  

А выхаванцы старэйшай групы №2  пазнаёміліся з адметнымі асаблівасцямі беларускай культуры, узбагацілі свой слоўнікавы запас беларускамоўнымі выразамі. Пад час віртуальнай гульні выхаванцы стварылі флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы”, у якім адлюстравалі свае веды аб сімвалах роднай краіны. А потым гэтыя флаеры дзеці будуць прэзентаваць бацькам.